You are viewing [info]dzeuka_aby_szto's journal


Я рада, што зазірнулі). Тут Вы знойдзеце шмат упрыгожваньняў і розных штук, зробленых мною з пластыкі і ня толькі. Зьлева, крыху ніжэй - воблака цэтлікаў, дзе зручна выбіраць від біжутэрыі. Калі нешта спадабалася - пішыце тут або на пошту: jana.marcuk(a)gmail.com. Таксама магу ўвасобіць і Вашыя ідэі)
Прыемнага прагляду!)

Hi my dear visitor! If you're interested in handmade Welcome to my blog! Here you can see jewellery and other things made by me from polymer clay. If you like something please write a comment or directly on my email: jana.marcuk(a)gmail.com. I'll be pleased to make something for you!
Enjoy!)

Любча upgrade


Рабіла ўжо калісь Брамную - так бы мовіць, сучасны стан.



Цяпер жа ж - з купалам, баняй і ветранікам!



Магніт. 13,5 см.

Шкляная мімікрыя


Люблю шкло. Вельмі. І мару пра муфельную печ... Пакуль у мяне ў валоданьні толькі старая электрычная "Томь" і старая добрая палімерная гліна. Балазе, пластыка - той яшчэ хамелеон і ўмее маскіравацца нават пад шкло)
Натхнілася пацеркамі з бутэлек, якія робяць афрыканцы. У іх засталася з каланіяльных часоў цяга да яркіх пералівістых шарыкаў і калечак, якія прыгожа свецяцца на сонцы) Простыя ўпрыгожваньні, але каларытныя і характарныя. Тут увесь акцэнт - на бліскучай гладкай паверхні і колеравых нюансах.



завушніцы+пярсьцёнкі )

Магніты "Крэўскі замак"


Да кірмашу ў Крэве рабіла магніцікі - падарункі добрым людзям) Вядома ж, гэта вежачкі Крэўскага замка.
Мне цікава, каму ж яны дастануцца?..)




Усе разам:

А Вы носіце арэхі???


Упрыгожваньні з пладоў арэха шэрага, які ўжо больш за 100 гадоў расьце ля старажытнага замка ў Любчы.
Звонку плод - рабрысты, някідкі. А ўнутры - сапраўдны шэдэўр! Тое, што Вы бачыце, - папярочныя зрэзы арэха.
Я імкнулася найперш стварыць вартую аправу гэтым самародкам, таму лакам не пакрывала, толькі паліравала. Абалонка плода цьвёрдая, але лёганькая. Калі шліфуеш ці сверліш, пачынае пахнуць драўнінай і грэцкім арэхам)


Завушніцы:


кулоны )

Шматфункцыянальны парк


Вось ён, мой мега-курсач! Парк ля Камсамольскага возера.
Фарбавала ў Фаташопе. Дзякуй Андрэю Каравянскаму за майстар-клас;)


Сквер


Мой першы план у SketchUp... А калі шчыра - увогуле першы, пабудаваны на кампе)) за выняткам Аўтакадаўскіх, канешне. Сквер несапраўдны (напэўна) - "трэніровачны" для вывучэньня вертыкальнай планіроўкі і тэхналогіі пабудовы аб'ектаў.
Маленькі, для мяне досыць нялёгкі, крок да майго мега-курсача - праекта парка ля Камсамольскага возера...



Планіроўка насаджэнняў "павялася" ад першаснай планіроўкі дарожак і пляцовак. Два акцэнта па абодва бакі ад цэнтральнай пляцоўкі - лёмы гладкія (Ulmus laevis). На першым курсе ўвосень пабачыла лём гладкі, што рос салітэрам на невялікай паляне. Дужа самадастатковы, ганарлівы, насыпаў вакол сябе круг яскравага лісьця, каб яшчэ больш аддзяліцца ад тлуму суседніх масіваў...
Аблямоўваюць вісту да лёмаў шэрагі граба - майго аднаго з самых улюбёных дрэваў.
На цэнтральнай пляцоўцы - лавы ў форме дуг і круга.

Камплект 'Cuprum'


Варыяцыі простага макумэ ў медным) Здаецца, дарма я медны фімо закінула ў дальні кут...

Пярсьцёнак:


увесь камплект )

Пасьля суботнікаў


Ох, як разгулялася фантазія менчукоў, разьвязаная ўсенароднымі суботнікамі "па навядзеньню парадку і чысьціні"!.. Вясна - цягне нашых людзей пакапацца ў сваім двары і зрабіць там прыгожа. Тыя, хто лецішча ня мае, адыгрываецца на каляпад'ездных метрах...
Зрэшты, і ЖКГ любіць пакрэатывіць. Карацей, прайшлася па Серабранцы з фоцікам...


пагналі------->>>>>> )

Acid Palette


Як я не люблю "кіслотныя" адценьні, дык дагэтуль не разумею, як такі эсід у мяне атрымаўся. Ну, няхай жыве.


+пярсьцёнак )